Дырэктар вучылішча В.М. АНІСКАВЕЦ:
“Адукацыя і прафесійная падрыхтоўка сёння арганічна і шырока павінны ўваходзіць у жыццё не толькі дзяржавы, але і кожнага маладога чалавека для індывідуальнага станаўлення і самаcтойнага жыцця.
Выкладчыкі і майстры вытворчага навучання нашай навучальнай установы імкнуцца даць будучым рабочым падрыхтоўку па самых высокіх стандартах. Гэта прыцягальная творчая мэта, на шляху да рэалізацыі якой педагагічны калектыў пастаянна ўдасканальвае сваё майстэрства”.
З ПАЧАТКУ СТАНАЎЛЕННЯ ДА СЕННЯШНЯГА ДНЯ
Хойніцкае ДПТВ-183 было ўтворана ў 1976 годзе. Перадавымі выкладчыкамі былі выкарыстаны традыцыі класічнай прафесійнай адукацыі. Гэтыя традыцыі былі суаднесены да сучасных мэт адукацыі.
Мэта вучылішча – стварэнне максімальна спрыяльных умоў для творчага развіцця выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання, навучэнцаў. Дэвіз яго: інтэлект, творчасць, здароўе. Вучылішча з’яўляецца ўстановай, якая задавальняе адукацыйныя патрэбы навучэнцаў і іх бацькоў.
За гады свайго існавання вучылішчам выпушчана і накіравана на прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, гандлю, грамадскага харчавання Хойніцкага, Брагінскага, Лоеўскага, Рэчыцкага раёнаў больш за 8 тысяч кваліфікаваных рабочых. Калектыў навучальнай установы захоўвае і развівае лепшыя традыцыі прафесійнай адукацыі. Падтрымлівае цесныя сувязі з калегамі з Мазырскага педагагічнага універсітэта імя І.П. Шамякіна, ВА “Гомсельмаш”, “Гомельаргтэхнікай”, ТДА “Рам-Энерга” і інш.
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЯ БАЗА ПРАДСТАЎЛЕНА:
–Тэарэтычным корпусам на 520 навучэнцаў, 10 кабінетаў і лабараторый спецдысцыплін і 12 кабінетаў па агульнаадукацыйных прадметах, якія аснашчаны тэхнічнымі сродкамі навучання і ўкамплектаваны ўсім неабходным для навучальнага працэсу матэрыялам.
– Вучэбна-вытворчымі майстэрнямі (зварачная з 6 кабінамі, малярная на 16 рабочых месц).
– Машынна-трактарны парк аснашчаны трактарамі, аўтамабілямі, збожжаўборачнымі камбайнамі і сельскагаспадарчымі агрэгатамі. Есць 60 гектараў зямельных угоддзяў, 28 гектараў фруктовага сада.
– У грамадска-бытавым корпусе размешчаны актавая і спартыўная залы, бібліятэка з кніжным фондам 2500 экземпляраў, сталовая на 220 месц.
НАВУЧАЛЬНЫ ПРАЦЭС У ВУЧЫЛІШЧЫ
ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ 42 ПЕДАГОГІ, З ІХ:
– 19 выкладчыкаў вышэйшай і першай катэгорыі;
– 23 майстры вытворчага навучання;
– 1 заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь;
Выдадзены два зборнікі вершаў.
У вучылішчы можна атрымаць падрыхтоўку па спецыяльнасцях:
На аснове агульнай базавай адукацыі з атрыманнем сярэдняй адукацыі (тэрмін навучання 2 гады 10 месяцаў):
– тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ; эксплуатацыя і рамонт аўтамабіля; тэхналогія зварачных работ (трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага профілю катэгорый А,В,С, Д; вадзіцель аўтамабіля катэгорыі С; слесар па рамонту сельгасмашын і абсталявання 3 разрада; электразваршчык ручной зваркі 3 разрада);
– гандлёвая справа (прадавец 4 разрада);
– грамадскае харчаванне (повар 3 разрада);
– вытворчасць прадукцыі раслінаводства (садавод, гародніннавод).
На аснове агульнай сярэдняй адукацыі:
– вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ; аддзелачныя будаўнічыя работы (маляр 3 разрада; штукатур 3 разрада; муляр 3 разрада). Тэрмін навучання 1 год 6 месяцаў;
– эксплуатацыя і рамонт аўтамабіля (вадзіцель аўтамабіля катэгорый В,С; тэхналогія зварачных работ (электразваршчык ручной зваркі 3 разрада). Тэрмін навучання 10 месяцаў.
– механічная апрацоўка метала на станках і лініях (станочнік шырокага профілю 3 разрада). Тэрмін навучання 10 месяцаў.
Прыём дакументаў – з 15 чэрвеня.
СІСТЭМА ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ
Навучэнцы атрымліваюць веды на факультатывах і ў гуртках па выбару:
– гурткі – вакальны, “Рукадзельніца”, тэхнічнай творчасці, драматычны, мастацкай самадзейнасці, прыкладной інфарматыкі, валанцёраў;
– клубы: “Патрыёт”, “Дыялог”, “Альтэрнатыва”, “Датыкаючыся да будучыні”, “Юны выратавальнік”, “Юны інспектар дарожнага руху”, “Юны палітык”, “Я выбіраю здароўе сам”, “Талент”, “Адпачываем, але не сумуем”;
– факультатывы: асновы ідэалогіі, гуманітарнае права, асновы эфектыўнага энергазберажэння, англійская мова, беларуская і руская мова і літаратура, інфарматыка;
– спартыўныя секцыі: агульна-фізічнай падрыхтоўкі з элементамі баскетбола, футбола; секцыя па турызму; агульна-фізічнай падрыхтоўкі з элементамі валейбола, тэніса.
АДКРЫЦЬ СВЕТ, КАБ ЗРАЗУМЕЦЬ СЯБЕ
Вучылішча выхоўвае не толькі інтэлектуальна развітога чалавека з лагічным складам мыслення, але і тонка адчуваючага цудоўнае. Для гэтага ў вучылішчы дзейнічаюць: гурток мастацкай самадзейнасці, вакальна-інструментальны ансамбль. Мастацкія калектывы, творчыя работы выхаванцаў набылі вядомасць не толькі ў вучылішчы, але і ў Гомельскай вобласці і Рэспубліцы Беларусь. Навучэнцы вучылішча займаюць прызавыя месцы ў конкурсах мастацкай творчасці.
Распрацаваны праект “Школа здароўя”, створаны блок выхаваўчых праграм, накіраваных на захаванне здароўя навучэнцаў, выхаванне патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця. Галоўнай мэтай праграм “Здароўе” і “Здаровы лад жыцця” з’яўляецца стварэнне ўмоў для падтрымання і паляпшэння здароўя навучэнца ў рэжыме вучэбнага дня. Валеалагізацыя навучальнага працэсу прадугледжана як у адукацыйным, так і выхаваўчым полі вучылішча.
У рамках праекта “Школа здароўя” праводзіцца работа па такіх напрамках, як:
– санітарна-гігіенічная асвета;
– маральна-палавое выхаванне;
– стварэнне ўмоў сацыяльна-псіхалагічнага камфорту і абароненасці навучэнцаў;
– забеспячэнне бяспекі і жыццядзейнасці навучэнцаў;
– фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы;
– самааздараўленне, культура бяспечных паводзін.
ВЫХАВАЎЧАЯ СІСТЭМА ВУЧЫЛІШЧА
Прыярытэтным напрамкам з’яўляецца грамадзянска-патрыятычнае і ідэйна-маральнае выхаванне навучэнцаў. Праводзіцца работа па рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва з праваслаўнай царквой. Праграмы прафілактычнай накіраванасці ўключаюць правядзенне сумесных мерапрыемстваў з работнікамі інспекцыі і камісіі па справах непаўналетніх, пракуратуры, суда, цэнтральнай раённай бальніцы, РК ГА “БРСМ”. Гэта “круглыя сталы”, віктарыны, дыспуты, семінары, вечары адпачынку.
Падрыхтоўка будучых спецыялістаў да адказных паводзін і дзейнасці ажыццяўляецца не толькі на аснове набыцця імі ведаў, але і ў працэсе іх працы. Тэрыторыя вучылішча размеркавана на ўчасткі і замацавана за групамі.
Рабяты ўбіраюць, азеляняюць тэрыторыю, разбіваюць кветнікі, даглядаюць дрэвы і кустарнікі, вырабляюць малыя архітэктурныя формы.
Уся пазакласная работа ў вучылішчы накіравана на прыцягненне навучэнцаў у карысныя і цікавыя справы.
НА САМАСТОЙНУЮ ДАРОГУ ЖЫЦЦЯ
Усё больш навучэнцаў пасля заканчэння вучылішча спрабуе свае сілы ў паступленні ў вышэйшыя і сярэдне-спецыяльныя ўстановы нашай краіны. 24 выпускнікі мінулага года працягваюць навучанне: адзін – у Горкаўскай сельскагаспадарчай акадэміі, тры ў Мазырскім педагагічным універсітэце, адзін – у ГДУ імя Ф. Скарыны, 6 чалавек вучыцца ў Гомельскім гандлёва-эканамічным каледжы, столькі ж – у Буда-Кашалёўскім аграрным каледжы, па два – у Калінкавіцкім аграрным каледжы, Пінскім індустрыяльна-педагагічным каледжы, Баранавіцкім каледжы, адзін – у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту.
Выпускнікі ДПТВ маюць права паступаць у вучэбныя ўстановы краіны па профільнай прафесіі па-за конкурсам.
З базавымі прадпрыемствамі нашага раёна заключаны адпаведныя дагаворы на працаўладкаванне выпускнікоў пасля заканчэння вучылішча.
Асабістым клопатам і ўвагай агорнуты навучэнцы-сіроты. Іх працаўладкаванне пасля заканчэння навучання застаецца на кантролі адміністрацыі ДПТВ. Вялікая работа праводзіцца па замацаванню за такімі навучэнцамі жылля.
РАБОТА З БАЦЬКАМІ
Для прафілактыкі проціпраўных дзеянняў сярод навучэнцаў ДПТВ праводзіцца сістэматычная, мэтанакіраваная работа. Наладжана цеснае супрацоўніцтва класных кіраўнікоў груп, выкладчыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў з бацькамі навучэнцаў.
Вялікую дапамогу ў афармленні кабінетаў, працоўных і вытворчых памяшканняў аказвае бацька аднаго з навучэнцаў Анатоль Уладзіміравіч Гладкі. Разам з іншымі дапамагае ў арганізацыі выставак, конкурсаў майстэрства навучэнцаў.
ВУЧЫЛІШЧА ПРАПАНУЕ СВАЕ ПАСЛУГІ:
– ва ўборцы ўраджаю;
– выкананні малярных работ;
– выкананні абліцовачных работ;
– па кладцы сцен і блокаў, печаў і камінаў;
– мантажы тэхнічных сістэм, правядзенні электразварачных работ;
– транспартныя паслугі;
– размол збожжа;
– слясарныя работы;
– падрыхтоўка спецыялістаў па прафесіі “муляр”;
– падрыхтоўка вадзіцеляў катэгорыі В (вячэрняя форма навучання).
Навучальная ўстанова знаходзіцца па адрасу: г. Хойнікі, вул. Калесніка, 2а.