Сёння дыягназ алкагалізму ставіцца па наяўнасці пахмельнага сіндрому, запояў і іншых сацыяльных прыкметах. Але гэта толькі айсберг хваравітага працэсу, які пачаўся ўжо даўно. Як любая пухліна ў арганізме пачынаецца з клеткі, а выяўляецца яна тады, калі груба парушаецца жыццядзейнасць таго ці іншага органа, так і пры алкагалізме: яго лепш папярэдзіць. Але як распазнаць працэс, які пачаўся?
Калі чалавека паўсюдна праследуе жаданне выпіць і ён не можа падавіць яго намаганнем волі, гэта пачатковая прыкмета алкагольнай залежнасці.
Другі феномен звязаны з паступовай стратай пачуцця наталення алкаголем. Адной з прыкмет пачатку алкагалізацыі з’яўляецца тое, што чалавек не можа адмовіцца ад выпіўкі, калі яе прапаноўваюць. І калі адкладвае самыя тэрміновыя справы, гэта пачатак ужо нястрымнага п’янства.
Далей з’яўляецца шэраг такіх сімптомаў, як павелічэнне вынослівасці да алкаголю, парушэнні сну, апетыту.
Алкаголік 2-й і 3-й стадый (сапраўдны хворы) адрозніваецца ад адносна “здаровага” п’ючага рэакцыяй на прыём нават невялікіх доз спіртнога: у алкаголіка пры гэтым з’яўляецца нястрымнае жаданне піць яшчэ больш.
Як правіла, у асобы, пачынаючай алкагалізавацца, прысутнічаюць сімптомы дэпрэсіі, ваганні настрою, пачуццё ізаляцыі і адзіноцтва. Такія людзі характарызуюцца нізкай самапавагай, самаабвінаваўчымі паводзінамі, што можа прывесці да думак аб самагубстве.
Хворы ніколі не бачыць сваіх няправільных дзеянняў, п’янства па прычыне свайго характару. Усе свае праблемы ён пераносіць на іншых: сям’ю, дзяцей, начальства.
Лячэнне хворых на алкагалізм, як правіла, праводзіцца біялагічнае і псіхалагічнае і абавязкова з улікам індывідуальнасці кожнага чалавека. І чым раней яго пачаць, тым лепш, каб не было позна.
С. СОБАЛЬ, урач-псіханеўролаг ЦРБ.