На фінішы першага ўкосу

Сельское хозяйство

Да механізатараў і шафёраў, якія заняты нарыхтоўкай кармоў у КСУП “Судкова”, даставіў упраўляючы В.А. Прыходзька. Пасля прайшоўшых у канцы мая дажджоў да сянажнай траншэі, што закладвалася за кліўской фермай, “лёгкім” транспартам праехаць яшчэ было немагчыма.

– Абавязкова зрабіце здымак Вячаслава Кіулы, сказаў Валянцін Аляксандравіч. Ен узначальвае звяно па дастаўцы травяной масы да  месца закладкі корму, у якое ўваходзяць сем адзінак тэхнікі. Талковы хлопец.

Талковымі аказаліся ўсе члены атрада. Што парадавала – гэта веданне правілаў тэхнікі бяспекі пры выкананні работ. Відаць, што і інструктаж перад масавай касавіцай таму пасадзейнічаў і шматгадовы вопыт работы з тэхнікай людзей. Ну, скажам, якую заўвагу можна зрабіць Рыгору Аляксандравічу Сцішанку, які і ў час жніва паказвае высокі клас, і цяпер асвоіў, выдатна працуе на новенькім  “Ягуары-870”. Рыгор Аляксандравіч лідзіруе ў спаборніцтве механізатараў раёна па нарыхтоўцы зялёнай масы.

Выдатна працуюць на айчынных КЗР-10 з касілкай КПР-9 трактарысты Уладзімір Сянькоў і Васілій Касабуцкі, на МТЗ-82 з граблямі ГБЦ-6,2 на валкаванні  – Алена Волкава, на прасаванні сена – Дзмітрый Стольнікаў і Мікалай Салдаценка. На пагрузцы цюкоў сена заняты Мікалай Бяляўскі, на разгрузцы – Анатолій Брашавян, а дастаўляюць цюкі да месца прызначэння механізатары Рыгор Аніскавец і Аляксандр Гусакоў.

Каларыйным гарачым харчаваннем корманарыхтоўшчыкі забяспечаны два разы ў дзень. Створаны для іх неабходныя ўмовы для плённай безаварыйнай работы: уборачныя агрэгаты ўкамплектаваны вогнетушыцелямі, медыцынскімі аптэчкамі, людзі забяспечаны спецадзеннем. Таму і праца спорыцца. З планавых 1315 гектараў траў першага ўкосу па стану на 7 чэрвеня ўжо было ўбрана  больш за 1000 гектараў. Нарыхтавана 2377 тон сіласу, 3020 – сенажу, 225 тон сена.

На здымках: механізатар В.Б. Кіула; сустрэча з корманарыхтоўшчыкамі гаспадаркі ў час абедзеннага перапынку.


В. ХАРОШКА,
старшыня райкома прафсаюза работнікаў АПК.
А. КАЛЫХАН,
інжынер па АП і ТБ
райсельгасхарчу.
Фота Уладзіміра СЯМЕНАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *