Снедайце аўсянкай — будзеце ў цудоўнай форме

Медыцына і здароўе

Для тых, хто жадае кожны дзень выглядаць на ўсе сто, дыетолагі  рэкамендуюць пачынаць дзень з аўсянкі. Не выпадкова, што так званую салату прыгажосці гатуюць менавіта з гэтых круп.


Аўсянка надзелена цэлым букетам пажыўных уласцівасцей. Яна нармалізуе згусальнасць крыві, кантралюе засваенне арганізмам тлушчоў, надае гладкасць скуры, а валасы робіць шаўкавістымі і бліскучымі. Карысная аўсянка і для кішэчніка. Здробненае зерне з’яўляецца для кішэчніка своеасаблівым скрабам, бо эфектыўна ачышчае яго сценкі ад “смецця”.

У аўсянцы ўтрымліваюцца вельмі важныя для нармальнай жыццядзейнасці арганізма мікраэлементы: магній, фтор, хром, ёд, фосфар, жалеза, марганец, вітаміны А, Е. Нармалізацыі абменных працэсаў у арганізме і вывядзенню шлакаў садзейнічаюць фосфаліпіды, якія таксама ў вялікай колькасці ўтрымліваюцца ў аўсянцы. Дастаткова з’есці ўсяго 100 грамаў аўсяных шматкоў, каб пакрыць трохсутачную патрэбнасць арганізма ў вітаміне В1 і палавіну сутачнай нормы ў вітаміне В2. Словам, рэцэпт прыгажосці і здароўя просты: аўсянка на снеданне – і вы ў цудоўнай форме.


Н. ЛАГВІНЕЦ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *