П’янства — шлях у нікуды

Законнасць і парадак

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай Нацыянальных дзеянняў па папярэджванню і пераадольванню п’янства і алкагалізму на 2006-2010 гады ў нашым раёне праводзіццца вызначаная работа.




  • У працоўных калектывах створаны камісіі па барацьбе з гэтым злом. Летась на іх пасяджэннях разглядаліся 138 работнікаў,  у выніку 32 чалавекі выказалі жаданне і прайшлі лячэнне.


  • На тэрыторыі раёна праводзіцца акцыя “Сям’я без насілля”, у межах якой арганізуюцца рэйды “Клопат”, “Сям’я”, “Падлетак” з удзелам прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, устаноў адукацыі, аховы здароўя, праваахоўных органаў.


  • У час класных, інфармацыйных  гадзін, выхаваўчых мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі праводзіцца прафілактычная работа сярод вучняў. На канікулах для іх працуюць прышкольныя аздараўленчыя лагеры, загарадныя спартыўныя, турыстычныя, ваенна-патрыятычныя лагеры.


  • Пастаянным стала правядзенне ва ўстановах культуры раёна тэматычных мерапрыемстваў пад дэвізам “Дзень без алкаголю – гэта наша воля!”, выступленне агітбрыгад “Здароўе – стыль моладзі”.


  • Супрацоўнікі РАУС 2 разы ў месяц праводзяць аперацыю “Хапун” – з 5.00 да 8.00 збіраюць грамадзян, якія двойчы і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення. Затым з імі працуюць медыкі: праводзяць медагляд для пастаноўкі на ўлік, накіравання ў ЛПП.





    Як вядома, хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць. Таму ўсе намаганні ў раёне накіраваны на прафілактыку п’янства і алкагалізму. Піць або не піць, кожны павінен вырашаць сам. Належыць прывесці словы мудраца Алі Сафі:
    Не пить вино я дал зарок –
    Какой в нём толк, какой в нём прок.
    Пред благом закрывает двери
    И зло приводит на порог.






  • За першы квартал сёлета пастаўлена на ўлік у нарколага 26 хворых алкагалізмам. Усяго састаіць на ўліку (дыспансерным і прафілактычным) 704 чалавекі, з іх 9 непаўналетніх. Адпраўлена на лячэнне ў ЛПП 16 чалавек.


  • Супрацоўнікамі РАУС за першы квартал сёлета знішчана 2628,2 літра самагоннай брагі, 5 самагонных апаратаў.


  • Пастаянна праводзяцца рэйды па недапушчэнню рэалізацыі піва і алкагольнай прадукцыі непаўналетнім, прысячэнню знаходжання ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах. Да адміністрацыйнай адказнасці за такое правапарушэнне прыцягнута 228 грамадзян, трое – за распіццё піва ў грамадскім месцы.


  • Пры арганізацыі раённых масавых мерапрыемстваў практыкуецца правядзенне Дня цвярозасці – у радыусе 500 метраў не прадаецца алкагольная прадукцыя. 


  • На тэрыторыі раёна дзейнічае 17 добраахвотных дружын, у склад якіх уваходзіць 213 чалавек.


  • Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне вядзецца сістэматычная работа па працаўладкаванню асоб, абавязаных вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне іх непаўналетніх дзяцей. Па стану на 1.05.2010 года  працаўладкавана 47 чалавек.


  • У некаторых сельгаспрадпрыемствах увайшло ў практыку лячэнне ад алкагольнай залежнасці работнікаў за кошт прадпрыемства. Па заканчэнню тэрміна дзеяння лячэння грамадзяне самастойна праяўляюць ініцыятыву ў праходжанні паўторнага лячэння. Добра гэта работа наладжана ў КСУП “Веляцін”.

Падрыхтавана аддзелам
ідэалагічнай работы
райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *