У г.п. Лельчыцы прайшло першынство вобласці па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 1994-1995 гадоў нараджэння, у якім прыняла ўдзел каманда СДЮШАР г. Хойнікі.
Выхаванцы школы паказалі вельмі добрыя вынікі. На першую прыступку п’едэстала гонару падымаліся Дзяніс Буйневіч, Эльміра Рахматуліна, Дзмітрый Лук’янаў, Генадзій Дзекавец і Павел Шышкін. Другое месца заваявала Юлія Лук’янава, трэцяе – Вікторыя Шышкіна.
У выніку за хайнічанамі засталося трэцяе агульнакаманднае месца.
В. БОРДАК,
дырэктар СДЮШАР г. Хойнікі.