Кожны педагог — цэлы свет

Образование

У гарадской сярэдняй школе № 1 мерапрыемства пад  назвай “Я – настаўнік” праводзілася з мэтай даведацца, як працуецца маладым педагогам. Не ўпершыню яно праходзіла, а па добрай традыцыі, трэці год запар.

У мінулым годзе першая гарадская школа папоўнілася трыма маладымі настаўнікамі. Выкладаць рускую і беларускую мовы прыйшла Ганна Васільеўна Брылеўская, біялогію і хімію – Таццяна Леанідаўна Валяватая, фізіку – Віктар Сяргеевіч Пятрычыц.

Вядучая мерапрыемства настаўніца рускай мовы і літаратуры В.В. Швядзюк пазнаёміла прысутных з гістарычнымі звесткамі аб школе.

Метадыст аддзела адукацыі Г.П. Валенчыц, дырэктар СШ № 1 Ж.В. Хатылёва, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Т.Л. Лагвінец, настаўнікі В.В. Ціханчук, Л.В. Жаўняк, В.І. Барысенка падзяліліся з маладымі спецыялістамі ўспамінамі аб пачатку сваёй працоўнай дзейнасці, першых поспехах і складанасцях. Кожны  жадаў маладым настаўнікам поспехаў, натхнення ў працы. Маладыя педагогі ў сваю чаргу расказалі, што ў першы год работы для іх стала самым цяжкім, самым радасным і самым незабыўным.
Удзельнікі мерапрыемства разыгрывалі розныя  школьныя сітуацыі, адказвалі на пытанні. Завяршылася сустрэча гутаркай за чаем з салодкасцямі.


Вольга БЕЛАШ.
На здымку: у час мерапрыемства.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *