Аб’яднацца супраць беды

Законнасць і парадак

Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пастаянна праводзяць інфармацыйна-прапагандысцкую работу, накіраваную на папярэджванне пажараў і гібелі людзей на іх. Адным з напрамкаў гэтай работы з’яўляюцца сустрэчы і гутаркі з жыхарамі раёна, уручэнне ім памятак.

На мінулым тыдні ў час сельскага сходу перад жыхарамі в. Небытаў выступіла інспектар групы прапаганды і навучання РАНС М.У. Сёмава. Яна прывяла статыстыку па пажарах у раёне, вобласці і краіне, расказала аб асноўных прычынах іх узнікнення.

Дзіцячае свавольства часта становіцца прычынай пажару, і таму дарослым неабходна ўдзяліць асаблівую ўвагу дзецям, тым больш у час летніх канікул. Калі няма магчымасці застацца дома, звяртацца да родзічаў, суседзяў, знаёмых з просьбай прыгледзець за дзецьмі, але ні ў якім разе не пакідаць іх дома адных.

Марына Уладзіміраўна таксама звярнула ўвагу на неабходнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Падцверджана на практыцы, што верагоднасць выяўлення пажару на пачатковай стадыі ў дамах, абсталяваных аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, вышэй у 8,6 раза, а гібель людзей зніжаецца ў 5,5 раза.

Зараз у раёне з’явілася магчымасць аб’яднаць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў адзіную сетку. У гэтым выпадку пры ўзнікненні ўзгарання абсталяванне падасць сігнал не толькі ў пакоі, які наведаў агонь, але і  суседзям.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *