Перамогу не ўтрымалі

Спорт

Стаў вядомым расклад абласнога першынства па футболу ў заходняй зоне вобласці, у якой разам з хойніцкімі футбалістамі выступаюць каманды Ельска, Жыткавіч, Петрыкава і Акцябрскага. Нагадаем, што ў двух першых турах хайнічане ўступілі ў Ельску (1:3) і на сваім полі 20 чэрвеня згулялі ўнічыю 2:2 з камандай Жыткавіч.

Самае крыўднае, што госці ў гэтым матчы зраўнялі рахунак пад самую яго заслону – усяго за некалькі хвілін да фінальнага свістка.

Дзве заключныя гульні першага круга нашы землякі правядуць спачатку 27 чэрвеня ў Акцябрскім, а потым на сваім полі (стадыён ДПТВ-183) 11 ліпеня згуляюць з камандай Петрыкава.

Пачатак сустрэч у 15 гадзін.


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *