Гіпертанічны крыз і яго прафілактыка

Медыцына і здароўе

Гіпертанічны крыз – гэта такі стан, пры якім артэрыяльны ціск раптоўна рэзка павышаецца і самаадчуванне хворага пагаршаецца. З’яўляюцца галаўны боль, галавакружэнне, мільганне мушак перад вачыма, млоснасць, ванітаванне. Можа ўзнікаць колючы і ныючы боль у вобласці сэрца. Чалавек становіцца ўзбуджаным, скардзіцца на моцнае сэрцабіенне, сухасць у роце, дрыжыкі ва ўсім целе, мочаспусканне ў вялікім аб’ёме. Для некаторых крызаў характэрны млявасць, санлівасць, затарможанасць, трызненне, а таксама пагаршэнне зроку і слыху. Часам пры крызах узнікае сціскаючы боль за грудзінай, які аддае ў левую лапатку, руку, шыю.

Пры падазрэнні на гіпертанічны крыз неабходна выклікаць “хуткую дапамогу”, а да яе прыезду прыняць лекі, якія паніжаюць артэрыяльны ціск. Важным сродкам папярэджвання гіпертанічных крызаў з’яўляецца правільны рэжым працы і адпачынку. Пажадана, каб хворыя гіпертаніяй знаходзіліся ў спакойнай сяброўскай атмасферы як дома, так і на працы. Вялікае значэнне мае дастатковы сон. Трэба выхоўваць у сабе ўменне пазбягаць канфліктных сітуацый, а калі гэта не ўдаецца, то рэагаваць на іх з гумарам, інакш кажучы, “ухіляцца” ад адмоўных эмоцый.


А. КАВАЛЕВА, фельчар-валеолаг ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *