Лета для падлеткаў – гэта не толькі час канікул і адпачынку. Многія з іх задумваюцца аб працоўнай занятасці.
Па пытанню працаўладкавання ў летні перыяд у РК БРСМ сёлета звярнулася каля ста юнакоў. Згодна з магчымасцямі і ведамі кожнага для іх падабраны занятак. Непасрэдны ўдзел у працаўладкаванні школьнікаў прымаюць РК БРСМ, аддзелы адукацыі, па справах моладзі райвыканкома, сектар занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама камісія па справах непаўналетніх райвыканкома.
Згодна з заключаным дагаворам з ДП “Хойніцкі камунальнік” на часовую працу ў летні перыяд прыняты 44 падлеткі. 20 з іх у складзе будаўнічага атрада з 1 ліпеня будуць працаваць падсобнымі рабочымі на аб’ектах горада. Яшчэ 24 прымуць непасрэдны ўдзел у добраўпарадкаванні і азеляненні горада ў складзе экалагічнага атрада.
Выдзелены 5 месцаў на заводзе гідраапаратуры, на рамонтным заводзе – 2, чатыры юнакі прыняты на часовую працу ў ПМК, 5 – у лясгас, 7 – на ААТ “Хойнікірамбуд”.
Сектар занятасці дапамог працаўладкавацца 42 школьнікам. 30 гімназістаў заняты на рамонце мэблі ў сваёй навучальнай установе, 12 вучняў СШ № 3 займаюцца рамонтам кніжнага фонду.
Ірына НОВІКАВА.