Старанна працуюць і ўдасканальваюцца

Тэрыторыя моладзі Экономика

IMG_2457У Інтэрнэцэ маладое пакаленне, якое прыйшло на прадпрыемствы год-два назад, называюць пакаленнем Z. Гэта амбіцыйныя дзяўчаты і юнакі, якія добра валодаюць сучаснымі тэхналогіямі і хутка асвойваюць выбраную імі сферу дзейнасці. З усіх сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна менавіта ў ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» самая высокая колькасць маладых спецыялістаў – 10 чалавек.
DSC_0822Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце – Марыя Кравец. Адразу пасля заканчэння Рэчыцкага аграрнага каледжа яна прыйшла ў «Аграсервіс» працаваць эканамістам. Адначасова з гэтым паступіла на завочнае аддзяленне ў сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках па спецыяльнасці «правазнаўства». Яна некалькі месяцаў сумяшчае сваю работу з пасадай дыспетчара, вось чаму яе рабочы дзень пачынаецца ў палове сёмай раніцы.
DSC_0732Спецыяліст па кадрах Крысціна Толмач таксама выпускніца Рэчыцкага аграрнага каледжа. Цяпер яна вучыцца завочна на юрыдычным факультэце Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф. Скарыны: работа ў вучобе добра дапамагае.
DSC_0768Другі год працуе ў «Аграсервісе» вядучым бухгалтарам Юлія Карпенка. Як і Марыя з Крысцінай, яна закончыла Рэчыцкі аграрны каледж па спецыяльнасці «кіраванне ў аграпрамысловым комплексе». Адукацыю, вось ужо другі год, завочна працягвае ў Гродненскім аграрным універсітэце па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне ў АПК». Летась малады спецыяліст атрымала службовае жыллё – аднапакаёвую кватэру ў доме па завулку Катоўскага райцэнтра.
DSC_0785У рамонтна-машыннай майстэрні зараз кіпіць напружаная работа. Каб своечасова адправіць тэхніку ў поле, загадзя даводзяць яе да ладу. Удзельнічае ў гэтым загадчык майстэрні Віталій Пяхота – леташні выпускнік Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта.

DSC_0835Тут жа працуе яшчэ адзін малады спецыяліст – інжынер па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка Дзмітрый Казадой. Адукацыю Дзіма атрымліваў у Буда-Кашалёўскім каледжы, а на прадпрыемстве працуе другі год.
DSC_0870На фотасесію паспеў і Вадзім Лапацін, які выконвае абавязкі галоўнага агранома. Пасада не дазваляе хлопцу сядзець на месцы, малады спецыяліст штодзённа аб’язджае палі. Ураджэнец аграгарадка Стралічава, Вадзім закончыў Палескі аграрны каледж у Калінкавічах і не шкадуе аб выбранай спецыяльнасці.
DSC_0885Яшчэ адзін стралічавец – Аляксандр Сідарок – працаваў ў «Аграсервісе» інжынерам-механікам пасля заканчэння Буда-Кашалёўскага аграрнага каледжа. І хаця тэрмін яго адпрацоўкі летась завяршыўся, працягвае сваю дзейнасць на пасадзе інжынера па ахове працы.
Рабочае месца маладога спецыяліста Кірыла Жэлязнова – на полі, дзе вядзецца пасяўная. Ён працуе аграномам-насенняводам пасля заканчэння Чырвонабярэжскага аграрнага каледжа. У мінулым годзе Кірыл таксама атрымаў ключы ад асабістага службовага жылля ў новым доме па зав. Катоўскага г. Хойнікі.

Дырэктар ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» С.С. Панчанка задаволены такім маладым уліваннем у калектыў і спадзяецца, што маладыя людзі, якія выбралі для сябе няпростую працу ў сельскагаспадарчай галіне, прыкладуць усе намаганні дзеля таго, каб удасканальвацца ў якасці сапаўднага спецыяліста ў выбранай справе.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *