У танцавальнай каруселі

Культура

W5nEbDJAceMУ Гомелі прайшоў традыцыйны абласны конкурс «Танцавальная карусель-2016». Удзел у ім узялі танцоры ўзорнага калектыву «Драйв» ЦТДіМ г. Хойнікі пад кіраўніцтвам харэографа А.В. Ляснічай. 

У конкурсе ўдзельнічалі харэаграфічныя калектывы трох узроставых катэгорый – 6-9, 10-13 і 14-18 гадоў. Журы ацэньвала праграму ў час выступлення па некалькіх крытэрыях: выканальніцкім майстэрстве, музычным рашэнні харэаграфічных нумароў, самабытнасці сцэнічнай апрацоўкі, творчай рабоце балетмайстра, касцюмах і нават якасці фанаграмы.
Хайнічанкі выдатна праявілі сябе і атрымалі адразу два дыпломы І ступені. Адзін з іх у намінацыі «эстрадны танец» за кампазіцыю «Я люблю рок» ва ўзроставай катэгорыі 6-9 гадоў, другі – за нумар «Дзяўчаты» ў намінацыі «Народны стылізаваны танец» узроставай катэгорыі 14-18 гадоў.
Узнагароды нашы танцоркі атрымалі на фінальным гала-канцэрце конкурсу.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *