Лазня ў будаўнічых лясах


Пачаліся капітальныя работы на гарадской лазні № 1. Работнікі падраднай арганізацыі ААТ “Мазырпрамбуд”  прыступілі да дэмантажу даху. Усяго на гэтым аб’екце плануецца асвоіць 2,5 мільярда рублёў.

Як расказала інжынер вытворчага аддзела ДП “Хойніцкі камунальнік” Л.В. Уткіна, праектам прадугледжана перапланіроўка асноўных і ўстройванне дадатковых памяшканняў, ганка і пандуса. Акрамя гэтага будзе зроблена падсветка галоўнага фасада і асвятленне аўтастаянкі, якая размесціцца на разваротнай пляцоўцы, каля галоўнага ўваходу ўстановяць дэкаратыўную агароджу.

Звонку будынак будзе ўцеплены, на даху пакладуць металачарапіцу, вокны і дзверы будуць заменены. Усе інжынерныя камунікацыі (сантэхніка, вентыляцыя, ацяпленне і асвятленне, электратэхнічнае абсталяванне) звонку і знутры будынка будуць заменены на сучасныя, функцыянальныя.

Да таго ж, праектам прадугледжана размяшчэнне ў будынку гарадской лазні № 1 цырульні, буфета, кабінета для масажа. Плануецца выдзеліць памяшканне для сауны, уваход у яе будзе асобным.

Праектам рэканструкцыі прадугледжана таксама добраўпарадкаванне тратуараў, пляцоўкі перад уваходам (будзе бетонная плітка), устаноўка малых архітэктурных форм. Таксама запланавана азеляненне прылягаючай тэрыторыі.


Вольга АНАТОЛЬЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *