Чэмпіёны краіны

Спорт

З 14 па 17 чэрвеня ў Бабруйску праходзіла рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па цяжкай атлетыцы.   


У складзе каманды Гомельскай вобласці сваё майстэрства і прафесіяналізм у чарговы раз праявілі выхаванцы СДЮШАР г. Хойнікі.  Чэмпіёнамі краіны сталі Вольга Нікіценка, Антон Шубянок (на здымку) і Дзяніс Буйневіч.


Другім прызавым месцам на гэтых спаборніцтвах адзначыўся Аляксандр Цімафеенка, свой уклад у камандную скарбонку ўнеслі Андрэй Карась (4 месца) і Таццяна Нікіценка (5 месца). Усе яны займаюцца ў хойніцкіх трэнераў А.Л. Шпаруна, М.В. Глушакова і А.А. Навіцкага.                                            


Фота Наталіі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *