Адчынілі дзверы ў лета

Образование

DSC_0229Першы чэрвеньскі дзень для рабят з гарадскіх дзіцячых садкоў і школ прайшоў ярка і радасна на святкаванні Міжнароднага дня абароны дзяцей. Для іх арганізавалі ўсемагчымыя конкурсы і гульні на адкрытай пляцоўцы каля цэнтра культуры г. Хойнікі пад назвай “Вось яно якое – наша лета!”.

DSC_0308Для тых, хто пакуль не знайшоў сабе занятак на канікулы ці наступны навучальны год, майстар-класы прапанавалі аб’яднанні па інтарэсах пры гарадскім ЦТДіМ – маляванне, квілінг, арыгамі, вышыванне…

DSC_0202Урокі пад адкрытым небам праводзілі і трэнеры СДЮШАР – напрыклад, можна было ўбачыць, як на татамі спаборнічаюць юныя дзюдаісты. Каму па густу спартыўныя заняткі, змог паўдзельнічаць у эстафетах і дартсе.

DSC_0265Рабят прываблівалі цікавымі і карыснымі гульнямі не толькі юныя артысты тэатральнага гуртка “Гарэзы” пад кіраўніцтвам Н.М. Раманенка, але і прадстаўнікі розных арганізацый – Дзяржаўтаінспекцыі, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

DSC_0245Так, выратавальнікі зацікавілі рабят выстаўкай пажарнай тэхнікі, дзе курсанты Гомельскага машынабудаўнічага каледжа прадэманстравалі, як падаецца вада ў выпадку пажару.

DSC_0221Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС А.А. Бяспалы правёў для хлопчыкаў і дзяўчынак віктарыну ў рамках акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”, самым цікаўным дазволілі апрануць баявое адзенне і пасядзець у пажарнай машыне.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *