Іх «прыклад» — іншым навука

Законнасць і парадак

У дзяжурную часць міліцыі паступае тэрміновы выклік. Нарад прыбывае на месца. Складваецца пратакол. Аказваецца, жонка аслухалася п’янага мужа, не пакарміла, калі той патрабаваў, свіней. Гэта толькі адна з недарэчных сітуацый. Затрачана паліва, адарваны супрацоўнікі, якія, магчыма, павінны былі выехаць у іншае месца.

У што абыходзяцца такія несамавітыя дзеянні некаторых жыхароў раёна, растлумачвае Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. У артыкуле 17.6 запісана, што заведама ілжывае паведамленне, пацягнуўшае прыняцце мер рэагавання міліцыі, хуткай медыцынскай дапамогі, падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і іншымі спецслужбамі цягне накладанне штрафу ад 4 да 15 базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, – штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

 Добра ведаюць гэта заплаціўшыя сёлета па 140 тысяч рублёў штрафу Аляксандр Раманавіч Дашук з в. Вялікі Бор, Генафа Браніславаўна Чарапніна і Вольга Васільеўна Лагвінец з Клівоў, жыхары горада Ганна Уладзіміраўна Іўлева, Аляксандр Васільевіч Дрожжа, Сяргей Аляксандравіч Навуменка, Анатолій Мікалаевіч Яворскі, Валерый Мікалаевіч Ціханчук, жыхары вёсак Карчовае Любоў Васільеўна Жураўлевіч, Храпкаў – Аляксандр Рыгоравіч Шумскі, Віць – Алег Рыгоравіч Лук’яненка, Слабажанка – Артур Уладзіміравіч Вярэнчыкаў, Партызанская – Марыя Міхайлаўна Анціпава. А Галіне Васільеўне Чатырка з вёскі Судкова першага штрафу здалося мала. Вырашыла выпрабаваць на сабе і частку другую артыкула 17.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Супакоілася, заплаціўшы 700 тысяч рублёў.

Іх “прыклад” – іншым навука.


С. БАРЫСЕНКА,
начальнік РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *