У Рэчыцы прайшоў ХІІ абласны адкрыты фестываль творчасці сярод дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі «Музычны экспрэс». Удзел у ім прынялі 28 каманд з розных куточкаў Гомельшчыны. У дванаццаты раз свае таленты на сцэне Рэчыцкага ТЦСАН дэманстравалі хайнічане.
Сёлета нашы землякі радавалі рэчыцкіх гледачоў харэаграфічным нумарам у выкананні наведвальніка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Аляксандра Крукава і інструктара па працоўнай тэрапіі аддзялення Кацярыны Тарасенка.
Саша літаральна аддае сябе ў танцы і арганічна паводзіць сябе на сцэне, што напэўна ў журы не было залішніх разважанняў – хойніцкі талент адзначаны граматай ў намінацыі “За артыстызм”.
Л. Чэх, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН.