У сувязі са спякотным надвор’ем на тэрыторыі раёна прымаюцца дадатковыя меры пажарнай бяспекі:
– абмежавана наведванне лясных масіваў, тарфяных палёў, іншых пажаранебяспечных участкаў, акрамя выпадкаў правядзення кантрольна-наглядных мерапрыемстваў;
– прыведзены ў поўную гатоўнасць сілы і сродкі пажаратушэння ў лясах і на тарфяніках, у тым ліку прыцягнутых у саставе раённага зводнага выратавальнага атрада;
– забяспечана функцыяніраванне сістэмы ранняга ўстанаўлення пажару.
Да кожнага жыхара раёна даводзіцца патрабаванне: выпальванне сухой расліннасці, карыстанне адкрытым агнём у лясах і на тарфяніках ЗАБАРОНЕНА.
Згодна з арт. 15.57 КаАП Рэспублікі Беларусь за гэта адміністрацыйнае правапарушэнне прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.
В. ТУПІЦА,
в.а. начальніка РАНС.