У сувязі з сухім, надзвычай небяспечным у пажарных адносінах надвор’ем на тэрыторыі раёна ўстаноўлены рэжым павышанай гатоўнасці функцыяніравання раённага звяна абласной падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджвання па ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Згодна з распараджэннем райвыканкома “Аб увядзенні рэжыму павышанай гатоўнасці” № 227 ад 16.07.2010 г. ЗАБАРОНЕНА наведванне лясных масіваў, тарфяных палёў, у тым ліку тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, за выключэннем правядзення кантрольна-наглядных мерапрыемстваў.
За невыкананне гэтага патрабавання пагражае адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу: на фізічную асобу – ад 10 да 30 базавых велічынь, на юрыдычную – да 200 б.в.
Пры ўзнікненні пажару неадкладна інфармаваць па тэл. 101.