Працуюць падлеткі на збожжатаку

Сельское хозяйство

У вырашэнні самай галоўнай на сённяшні дзень у аграпрамысловым комплексе задачы – уборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, актыўны ўдзел прымае моладзь. У час летніх канікул 34 падлеткі ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў аказваюць пасільную дапамогу гаспадаркам раёна. Больш іншых у рады сваіх работнікаў прынялі КСУП імя Мележа і эксбаза “Стралічава” – 15 і 14 рабят адпаведна. Два юныя работнікі заняты ў агракамбінаце “Віць”, яшчэ тры – у КСУП “Судкова”. Кіраўнікі вышэйпералічаных гаспадарак заслугоўваюць пахвалы за тое, што прадаставілі маладым людзям магчымасць авалодаць азамі нялёгкай хлебаробскай прафесіі.

Вялікая дапамога ад часовых членаў калектыву на збожжатаках. У КСУП імя Мележа на ачыстцы збожжа падлеткі працуюць у дзве змены па тры чалавекі пад пільнай увагай вопытных рабочых. Сярод самых старанных Яўгеній Дзянгубенка і Пётр Капітан.

Адказна выконваюць усе даручэнні, якія ўваходзяць у кола іх абавязкаў, прадстаўнікі часовага папаўнення эксбазы “Стралічава”. На збожжатаку таксама ў дзве змены тут працуюць 12 чалавек. Толькі добрыя водгукі ад работнікаў гаспадаркі можна пачуць у адрас юных – Кацярыны Трошка, Марыны Турчыной, Аляксандра Цімафеева, Станіслава Турчына, Аляксандра Тарасенкі, Анатолія Папова.


Наталля ЧЭКАН.  


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *