Ушанавалі тысячніка

Сельское хозяйство

У народзе кажуць: “Хто рана ўстае, таму Бог дае”. Гэта пра Ігара Васільевіча Пузырына, вадзіцеля КУП “Эксперыментальная база “Стралічава”. На хлебным полі ён ад цямна да цямна. Разам з капітанамі стэпавых караблёў – камбайнерамі – выходзіць на палетак у абдымку з пяшчотнымі сонечнымі промнямі і пакідае яго, калі яму на развітанне ківае сярпок яркага месяца на небе. Яго аўтамашына МАЗ-555142 штодзённа трымае маршрут поле – збожжаток, своечасова забяспечваючы рытмічную работу ўсяго ўборачнага канвеера. Узор прафесіяналізму і сумленных адносін да працы Ігара Васільевіча – пераадолены 27 ліпеня тысячны рубеж на адвозцы збожжа.

Аднаго з першых у раёне вадзіцеля-тысячніка ў мінулую сераду павіншавалі прадстаўнікі райвыканкома, эксбазы “Стралічава” і калегі, з якімі ён працуе ў адной звязцы. У адрас віноўніка ўрачыстасці гучалі віншаванні і пажаданні новых прафесійных вышынь. Увішна, вясёлымі песнямі віншавалі перадавіка нівы самадзейныя артысты ГЦКіС.



Наталля ЧЭКАН.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *