Падрыхтоўка да жніва: стралічаўцы першымі атрымалі допуск

Сельское хозяйство Экономика

У нашым раёне пачалася праверка гатоўнасці збожжаўборачнай тэхнікі да жніва. Першымі допуск атрымалі стралічаўцы, у якіх ужо цалкам падрыхтаваны ўсе камбайны.

сх3
Учора камісія на чале з начальнікам інспекцыі Дзяржтэхнагляду райсельгасхарчу Леанідам Іванавічам Зайцам (на здымку справа) праверыла камбайнавы парк эксперыментальнай базы «Стралічава» і высока ацаніла праведзенную работу. Як заўжды, тут адказна падышлі да задання і справіліся, як кажуць, на ўсе сто.

сх2
Важную ролю ў тым, што гаспадарка з’яўляецца лідэрам па гатоўнасці, адыграла пазіцыя дырэктара У.Л. Бондара і галоўнага інжынера гаспадаркі У.У. Сідарка наконт неабходнасці закупак якасных запчастак, і, канешне, вялікая заслуга ў гэтым людзей, якія з усёй сур’ёзнасцю аднесліся да справы.

сх1
Л.І. Заяц, правяраючы гатоўнасць сельгаспрадпрыемства да ўборачнай, надаваў асаблівую ўвагу і камплектацыі экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў: правяраў наяўнасць у механізатараў адпаведных пасведчанняў, медыцынскіх даведак, праходжанне інструктажоў па тэхніцы бяспекі і г.д.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *