Падарунак асабіста ў рукі: юнаку з абмежаванымі магчымасцямі падарылі ноутбук

Людзі і лёсы Рэха падзеі

ноут

Дзякуючы камунікабельнасці і адкрытасці старшыні раённай агранізацыі інвалідаў-калясачнікаў А.У. Данчанкі з гэтай суполкай маюць пастаянныя зносіны шматлікія замежныя і айчынныя дабрачынныя арганізацыі і місіі. Людзям з абмежаванымі магчымасцямі дапамагаюць набываць неабходныя сродкі гігіены, тэхніку і інш.
Вясной пра патрэбы хайнічан-калясачнікаў цікавіліся прадстаўнікі міжканфесіянальнага рэлігійнага братэрства «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь». Аляксандр Уладзіміравіч расказаў нераўнадушным спонсарам пра юнага жыхара в. Слабажанка Сяргея Нарчанку, які рухаецца з дапамогай інваліднай каляскі і па стану здароўя вучыцца на даму. Аддаленасць ад горада, вымушаная ізаляцыя адлюстроўваецца на яго настроі. А.У. Данчанка выказаў надзею, што з дапамогай камп’ютара і інтэрнет-сувязі падлетак зможа пазнаёміцца з вялікай колькасцю равеснікаў і быць у курсе новых тэхналогій. Просьбу не пакінулі без увагі – у хуткім часе спонсары з гэтай місіі перадалі ў раённае таварыства інвалідаў-калясачнікаў партатыўны камп’ютар.
Аляксандр Уладзіміравіч Данчанка сустрэўся з Сяргеем і падарыў яму доўгачаканы ноутбук (на здымку).
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *