Вадзіцель філіяла № 14 ААТ «Гомельаблаўтатранс» Віктар Івашчанка стаў лепшым у вобласці

Рэха падзеі Экономика

водитель

На мінулым тыдні ў Гомелі прайшлі спаборніцтвы сярод вадзіцеляў ААТ «Гомельаблаўтатранс». Прадстаўнік нашага раёна – вопытны майстар сваёй справы Віктар Уладзіміравіч Івашчанка – адстойваў гонар філіяла № 14 у катэгорыі «Грузавы аўтамабіль МАЗ-544008».
Сярод 13 прафесіяналаў менавіта хайнічанін стаў лепшым. Удзельнікам давялося дэманстраваць свае веды ў іспытах па правілах дарожнага руху і, вядома, паказваць майстэрства фігурнага ваджэння. Па ўражаннях самога Віктара Уладзіміравіча, тэарэтычная частка нічым не адрознівалася ад экзамена ДАІ. Тым больш, за кожную лішнюю секунду налічвалі штрафны бал. На аўтадроме вадзіцелі аўтапаркаў праходзілі на хуткасць «змейку», паркавалі аўтамабіль у бокс – словам, тое, што робяць і ў паўсядзённай практыцы.  З усім гэтым наш зямляк справіўся на выдатна.
За высокія дасягненні ў абласным конкурсе Віктар Івашчанка ўзнагароджаны дыпломам і каштоўным прызам – наборам інструментаў – ад кіраўніцтва галаўнога прадпрыемства перавозчыка. Ушанавалі хайнічаніна і на рабочым месцы – пераможцу чакала грашовая прэмія і грамата прафкама.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *