Кляшчы небяспечныя. Паражэнне чалавека можа адбыцца не толькі ў лесе, але і шляхам іх заносу з кветкамі, ад дамашніх жывёл.
Знаходзячыся ў лесе, захоўвайце наступныя правілы:
Запраўляйце калошы штаноў у абутак, верхнюю частку адзення запраўляйце ў штаны, на галаву – капюшон, пад яго заправіць валасы. Пажадана каб адзенне было аднатоннага колеру, бо на ім кляшчы больш прыкметныя.
Паверхневыя агляды трэба праводзіць кожныя 10-15 мінут, а кожныя 2 гадзіны – агляды цела са зняццем і выварочваннем. Нельга садзіцца або класціся на траву. Для месца начлегу ў лесе выбірайце сухія сасновыя лясы з пясчанай глебай.
Пры выяўленні кляшча лепш за ўсё звярнуцца за дапамогай у лячэбную ўстанову. Кляшча з цела можна выдаліць пінцэтам або трывалай ніткай, павольна хістаючы іх з боку ў бок. Ранку прадэзінфіцыраваць растворам ёду. У выпадку абрывання хабатка звярнуцца да хірурга.
Сродкі, якія адпужваюць кляшчоў, – рэпеленты “Дэта”, “Тайга”, “ОZZ”, “Торнадо анти-клещ”.
Па матэрыялах райЦГЭ.