ЦЯГНУЦЬ, ШТО ДРЭННА ЛЯЖЫЦЬ
3 жніўня ў РАУС паступіла заява з ЦРБ аб тым, што раніцай таго ж дня з лесвічнай пляцоўкі паліклінікі ўкрадзены пажарны шланг.
Інжынер мазырскага ПМК-105 паведаміў у міліцыю аб тым, што з аб’екта добраўпарадкавання ў гарадскім парку ўкрадзены электраадбойнік.
Пазбавіліся двухколавых коней два жыхары горада. Так, дарожны веласіпед у жанчыны прапаў з яе хлява разам з гумавымі сланцамі, а мужчына пакінуў яго каля рэстарана “Палессе”.
Пасля шумнага візіту цыган у адзін з дамоў у вёсцы Глінішча прапалі наяўныя ў селішчы грошы.
Невядомыя аматары вострых прысмакаў укралі ў жыхара вул. Настольскай горада ўбраны часнок, а заадно і сельскагаспадарчыя інструменты і прынады.
ЗАТАРЫЛАСЯ
У жыхаркі вул. Чырвонаармейскай райцэнтра знойдзена 35 літраў самагоннай брагі.
НЕГАСЦІННАСЦЬ
Ноччу 2 жніўня ў прыёмны пакой ЦРБ дастаўлены з цялеснымі пашкоджаннямі жыхары Малдовы.
Раніцай 26 ліпеня работнікі мазырскіх ПМК выявілі, што ноччу нехта парэзаў нажом колы на экскаватары і пагрузчыку МТЗ “Амкадор-Пінск”.
НЕ РАЗАБРАЎ
У рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ дастаўлены жыхар горада з дыягназам “вострае атручванне сурагатам алкаголю”.
Паводле даных РАУС.