Самі сябе зневажаем

Законнасць і парадак

У работнікаў камунальнай службы сёння работ безліч па падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства. Да ўсяго клопатаў дабаўляюць нядбайныя гаспадары, якія свядома не па адрасу выкідваюць бытавое смецце ў поліэтыленавых пакетах – нясуць іх у урну каля тратуарнай дарожкі насупраць дома № 82 па вул. Савецкай.

Унадзіліся невядомыя “паляну” ўначы раскладваць на лесвічнай пляцоўцы дома № 15а па вул. Калесніка. Тут адразу і моц дэманструюць – гнуць дзверцы паштовых скрыняў. Лепш бы яе накіравалі на тое, каб дабегці да туалета, а не пакідаць пасля сябе ў дадатак да смецця яшчэ і лужы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *