Каб прадухіліць пажары

Законнасць і парадак

За прайшоўшы з пачатку 2010 года перыяд на тэрыторыі раёна зафіксіраваны 22 пажары ў лясных і на тарфяных масівах, якія ахапілі плошчу ў 7,31 гектара.

З мэтай прадухілення пажараў у лясах і на тарфяніках работнікамі аддзела арганізаваны маніторынг супрацьпажарнай абстаноўкі, які забяспечвае эфектыўную сістэму ранняга выяўлення ачагоў пажараў у лясах і на тарфяніках. Таксама штодзённа праводзяцца рэйды па выяўленню новых ачагоў узгарання, рэйдавыя праверкі ў лясных масівах з мэтай недапушчэння развядзення кастроў, забяспечана кругласутачнае назіранне за станам торфапалёў.

Актывізавана і шырокамаштабная растлумачальная работа з насельніцтвам, у якой супрацоўнікі аддзела выкарыстоўваюць самыя розныя формы і метады: удзел у рабоце сельскіх сходаў, выступленні перад працаўнікамі і супрацьпажарныя інструктажы ў працоўных калектывах, індывідуальныя гутаркі з людзьмі.


Віктар НАЗАРАНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *