Аддзяленне дзяржаўтаінспекцыі: захавальнікі правапарадку на дарозе

Законнасць і парадак Экономика

DSC_01753 ліпеня, акрамя аднаго з галоўных дзяржаўных свят, адзначаецца важная юбілейная дата – роўна восем дзесяцігоддзяў таму назад, у 1936 годзе, Савет Народных Камісараў СССР зацвердзіў першае палажэнне аб дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі.

Першапачаткова работнікі Дзяржаўтаінспекцыі павінны былі змагацца з аварыямі на дарогах, распрацоўваць тэхнічныя нормы эксплуатацыі аўтатранспарту, назіраць за падрыхтоўкай вадзіцеляў і нават іх маральным абліччам.

Сёння задачы супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі значна пашырыліся і транс-фарміраваліся. Гэта збоку сярэднестатыстычнаму вадзіцелю здаецца, што дзяржаўтаінспектар толькі штрафы выпісвае і пагоню за нецвярозымі ўчыняе, пасля чаго адбірае «правы». Але гэта не зусім так.  Лавіць правапарушальнікаў, прапагандаваць здаровы лад жыцця замест п’янага ваджэння, паляпшаць дарожную абстаноўку – усё гэта робіцца для таго, каб іншыя ўдзельнікі дарожнага руху маглі бяспечна ездзіць па дарогах.

DSC_0002На працягу 24 гадоў служыць у Дзяржаўтаінспекцыі Уладзімір Пятровіч Талюк. З 2009 года ён займае пасаду кіраўніка аддзялення.

–  Як пяецца ў песні, «наша служба и опасна, и трудна». Сапраўды, інспектарам даводзіцца працаваць пры любых умовах: у спёку і сцюжу, у дождж і завіруху. І не проста патруляваць дарогі раёна, а яшчэ праводзіць маштабную работу – прафілактыку правапарушэнняў, кантроль за станам дарог і многае іншае.

DSC_0015Прыкладам самаадданай працы служаць працоўныя шляхі нашых калег, прысвяціўшых Дзяржаўтаінспекцыі многія гады. Варта адзначыць У.М. Дземідзюка і У.І. Грыпініча, якія аддалі дзесяцігоддзі служэнню на карысць грамадству. Ім хочацца выказаць шчырыя словы падзякі за годны прыклад. Гэтыя слаўныя людзі былі лепшымі настаўнікамі прафесіяналізму для мяне і маіх таварышаў па службе.

13Асобу Уладзіміра Міхайлавіча Дземідзюка можна назваць гістарычнай. Час яго кіравання нашым аддзяленнем ДАІ прышоўся на няпросты перыяд – з 1986 па 2002 год. Некалькі эпох і гістарычных падзей адлюстравалася на працоўным лёсе гэтага чалавека. Але ён стаў прыкладам для некалькіх наступных пакаленняў сваіх землякоў-аўтаінспектараў.

DSC_0104У аддзяленні Дзяржаў-таінспекцыі доблесна служыў В.В. Каток, які выходзіў на заслужаны адпачынак ў якасці начальніка аддзялення крымінальнага вышуку РАУС. На заслужаным адпачынку яшчэ адзін з выдатных працаўнікоў – І.М. Апанасюк. Дарэчы, Іван Мікалаевіч стаў пачынальнікам міліцэйскай дынастыі – яго сын, Д.І. Апанасюк, які зараз займае пасаду намесніка начальніка РАУС райвыканкама, таксама першапачаткова служыў у Дзяржаўтаінспекцыі.

DSC_0046Пачынаў сваю кар’еру ў калектыве аўтаінспектараў і цяперашні начальнік раённага аддзела Следчага камітэта М.М. Барысенка. Працавалі ў многіх сруктурных падраздзяленнях, у тым ліку і ДАІ, С.К. Чыкіда і Я.М. Купрацэвіч. На шчасце, у аддзяленні служылі многія добрасумленныя і адказныя да справы людзі. Цяжка ўсіх іх пералічыць, не хопіць некалькіх газетных старонак. Але ўсім ім удзячны прадаўжальнікі важнай справы захавання бяспецы на нашых дарогах.

У свой час кіраваў аддзяленнем С.Э. Юшчанка, які затым узначальваў міжраённы аддзел упраўлення УУС Гомельскага аблвыканкама, сёння працуе ў Дэпартаменце аховы; на чале хойніцкіх аўтаінспектараў стаяў А.В. Ермакоў, які працягваў кар’еру ў якасці намесніка начальніка ўпраўлення ДАІ Гомельскага аблвыканкама.

DSC_0078У гісторыі аддзялення ДАІ былі розныя моманты. Але з гонарам магу сказаць, што за гады суверэннай дзяржавы мы дасягнулі высокага ўзроўню ў сваёй рабоце. Мяркуйце самі: у 90-я гады мінулага стагоддзя за год фіксавалася ад 24 да 30 дарожна-транспартных здарэнняў, дзе гінулі каля 20 чалавек і 40-50 чалавек атрымлівалі цяжкія раненні.

DSC_0021Летась у раёне адбыліся 4 ДТЗ, 5 чалавек паранены. У сёлетнім першым паўгоддзі – 1 ДТЗ, 1 чалавек атрымаў раненні. Прагрэс відавочны.

Мяняюцца часы, удасканальваецца аўтапарк, сродкі сувязі павялічваюць хуткасць перадачы даных. Гэта значна паляпшае нашу работу. Але ў аснове ўсё адно стаяць чалавечыя якасці работнікаў. Яны добра праяўляюцца ў ходзе нашай службы. І, ведаеце, з гонарам падкрэсліваю, што мае калегі, былыя і цяперашнія, не пагоршылі станоўчае ўяўленне пра іх.

Мы не імкнемся за лічбамі, наша мэта – высокая якасць і бяспека дарожнага руху, і забяспечыць гэта – наша задача, якая рэалізоўваецца дзякуючы моцнаму калектыву з 7 чалавек. Немагчыма вылучыць кагосьці аднаго – кожны інспектар здатны працаваць у любых умовах. На працягу многіх гадоў зарэкамендавалі сябе як прафесіяналы сваёй справы інспектары ДПС А.А. Анісенка, А.А. Рудчанка і А.В. Гапоненка. Са станоўчага боку характарызуецца старшы дзяржаўтаінспектар А.П. Кулакоўскі. У маі прыйшоў да нас на службу малады і перспектыўны В.У. Штыхноў. Вялікі пласт карпатлівай работы выконвае старшы інспектар адміністрацыйнай практыкі Д.Я. Валяваты.

Ветэран дружыннага руху ў нас – выкладчык дзіцячай школы мастацтваў па класу баяна У.І. Мінін, які на працягу многіх гадоў з’яўляецца камандзірам добраахвотнай дружыны пры аддзяленні Дзяржаўтаінспекцыі РАУС. Гэта адна з форм валанцёрскай дзейнасці, магчымасць бліжэй азнаёміцца з работай Дзяржаўтаінспекцыі «на справе», акрамя таго стаць прыналежным да забеспячэння парадку на дарогах.

У сучасных умовах грамадства вырашэнне праблем бяспекі дарожнага руху патрабуе комплекснага падыходу з прыцягненнем любых рэсурсаў. Садзейнічае нашай працы і раённая выканаўчая ўлада. Дзякуючы разуменню з боку райвыканкама аператыўна вырашаюцца пытанні, звязаныя з нанясеннем дарожнай разметкі, рамонтам дарожнага палатна і электрычным асвятленнем. Вынікі сваёй работы дэманструем на старонках раённай газеты.

Спадзяюся, што асабовы састаў аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС будзе заўсёды з гонарам выконваць свой прафесійны абавязак, а колькасць дысцыплінаваных удзельнікаў дарожнага руху толькі павялічыцца.

 

Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *