Першай справай – жніво

Сельское хозяйство

IMG_2783На двары — спёка. Адзнака на слупку тэрмометра ўжо некалькі дзён запар не апускаецца ніжэй +30 градусаў. Час цяпер ва ўсіх сэнсах гарачы. Няпроста даводзіцца камбайнерам і вадзіцелям, якія задзейнічаны на ўборцы ўраджаю, але нашы людзі стойкія і працавітыя. І работа іх цяпер – як на далоні.

IMG_2805Здаецца, толькі распачалі жніво, а калі едзеш па раёну, заўважаеш, як многа ўжо вызваленых ад хлебных калоссяў палеткаў, пакрытых іржышчам, якое нібы ззяючае на сонцы золата. Магутныя камбайны з раніцы да позняга вечара плывуць па палях, падмінаючы пад сябе налітае хлебнае калоссе.

IMG_2703Грузавыя аўтамабілі з даверху нагружаным свежанамалочаным збожжам кузавамі імчацца па вясковых дарогах. Рытм работ вельмі зладжаны, бо ўсе зацікаўлены ў добрым выніку.

IMG_2939Тым больш, што акрамя асноўнага заробку, лепшых камбайнераў і вадзіцеляў чакаюць каштоўныя падарункі ад кіраўніцтва раёна. Па сакрэту паведамім, што ў гэтым годзе яны будуць яшчэ больш унушальнымі.

Так што старайцеся!

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *