У жніўні спецыялістамі райЦГЭ праводзіўся маніторынг санітарнага ўтрымання тэрыторый горада Хойнікі і сельскіх населеных пунктаў.
У нездавальняючым стане знаходзіліся (не скошана пустазелле, не ўбраны бытавыя адходы) тэрыторыі, прылягаючыя да індывідуальных домаўладанняў у вёсцы Казялужжа па вуліцах Савецкая, Новая, Міру; у вёсцы Клівы па вул. Садовая, Чырвонаармейская; у вёсцы Храпкаў па вул. Першамайская. Забруджаны тэрыторыі, прылягаючыя да гаражоў, сталярнага цэха і рамонтна-механічных майстэрняў КСУП “Веляцін”, да Дамоў культуры ў Дворышчы і Велеціне.
За выяўленыя парушэнні 11 службовых асоб аштрафаваны (ад 2 да 10 базавых велічынь), 4 фізічныя асобы (штраф 2 б.в.).