Важкія салодкія карані

Сельское хозяйство

Надзейную прапіску ў нашым раёне атрымалі цукровыя буракі. Тэхналогію іх вырошчвання асвоілі гаспадаркі і з года ў год атрымліваюць прыбытак ад рэалізацыі гэтай каштоўнай культуры.
Аднымі з першых прыступілі сёлета да ўборкі салодкіх каранёў працаўнікі КСУП імя Мележа.

– Пасеялі 150 гектараў, – расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства М.М. Бондар. – З восені ўнеслі на кожны па 180 кілаграмаў у дзеючым рэчыве калійных тукаў і па 70 фосфарных. Вясною пасля закрыцця вільгаці і культывацыі пасеялі. Займаўся гэтай справай механізатар Мікалай Мікалаевіч Сямкоў – вопытны і ўмелы хлебароб. Летам зрабіў чатырохразовую апрацоўку пасеваў гербіцыдамі ад пустазелля механізатар Дзмітрый Аляксандравіч Юшкевіч. Падкармілі пасевы мікраўгнаеннямі, у большасці борам.

На сённяшні дзень на Гарадзейскі цукровы завод адпраўлена ўжо 38 вагонаў буракоў. Гэта 2100 тон, прычым да 25 верасня даецца 20-працэнтная надбаўка.

Трэба сказаць, што, нягледзячы на засушлівае надвор’е, ураджайнасць буракоў сёлета ў гаспадарцы  вышэй, чым летась – па 414 цэнтнераў з кожнага гектара. Падкопваннем караняплодаў і фарміраваннем з іх “валкоў” займаюцца на КЗР-10 са спецыяльнай прыстаўкай трактарысты Валерый Пятровіч Бельскі і Васілій Васільевіч Канапелька, а з валкоў падбірае Андрэй Мікалаевіч Шчуцкі. На адвозцы да пункта адпраўкі задзейнічана 5 МАЗаў. Выдатна спраўляюцца з гэтай работай шафёры Васілій Васільевіч Кудрыцкі. Мікалай Канстанцінавіч Мележ, Пётр Васільевіч і Сяргей Васільевіч Кудрыцкія, Васілій  Мікалаевіч Бандарчук.


 Уладзімір СЯМЕНАЎ.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *