Падатковая інспекцыя інфармуе

Законнасць і парадак

Каб не плаціць пеню

Інспекцыя па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Хойніцкаму раёну нагадвае, што тэрмін уплаты падатку на нерухомасць, зямельнага падатку і арэнднай платы за зямлю за 2010 год устаноўлены не пазней 15 лістапада 2010 года.
Як паказвае практыка апошніх гадоў, грамадзяне, як правіла, адкладваюць уплату вышэйуказаных плацяжоў на апошні тэрмін, пасля чаго забываюць своечасова правесці аплату, што прыводзіць да дадатковых затрат, бо за кожны дзень пратэрміноўкі налічваецца пеня.

Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Хойніцкаму раёну пераканаўча просіць вас з’эканоміць грошы і не адкладваць уплату падаткаў, прадугледжаных заканадаўствам, на апошні тэрмін.

За падрабязнай інфармацыяй звяртацца па тэл. 2-12-78






Незаконная дзейнасць пакаральна

У ходзе правядзення кантрольных мерапрыемстваў інспекцыяй МПЗ па Хойніцкаму раёну сумесна з РАУС за восем месяцаў сёлета было ўстаноўлена 18 выпадкаў заняткаў фізічнымі асобамі незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Сем фізічных асоб пастановамі Гаспадарчага суда Гомельскай вобласці прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на суму 2,9 млн. руб., даход ад незаконнай дзейнасці склаў 5,5 млн. руб., арыштаваны тры аўтамабілі. 11 грамадзян папярэджаны, у выпадку паўторнага занятку незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.






Не садзіцеся да таксістаў-нелегалаў

Таксісты-нелегалы сваёй незаконнай дзейнасцю наносяць урон дзяржаўнаму бюджэту, у які не паступаюць грашовыя сродкі ў выглядзе падаткаў.

Пры гэтым такія асобы павінны ведаць, што прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца без дзяржаўнай рэгістрацыі або без дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), калі такі спецыяльны дазвол або ліцэнзія абавязковыя, пры ўмове, што ў гэтым дзеянні няма саставу злачынства, цягне накладанне штрафу ў памеры да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца. Можа таксама канфісквацца і даход, атрыманы ў выніку такой дзейнасці.

Незаконнае прыватнае возніцтва немагчыма выкараніць толькі аднымі мерамі пакарання вінаватых. Для гэтага патрэбна, каб людзі не садзіліся ў машыну да таксістаў-нелегалаў.

Аб здзяйсняемым парушэнні заканадаўства можна паведаміць у інспекцыю МПЗ Рэспублікі Беларусь па Хойніцкаму раёну па тэл. 2-12-78.



А. ШАВЫРАВА, начальнік інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Хойніцкаму раёну. 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *