Вярнулася з перамогай

Культура Тэрыторыя моладзі

viber image1У Буда-Кашалёве адбыўся ХІV адкрыты абласны конкурс творчай моладзі «Пад белымі крыламі». 

У ім прыняла ўдзел наша зямлячка, зараз навучэнка музычнага каледжа імя Сакалоўскага ў Гомелі Кацярына Сачанка. Яна перамагла ў намінацыі «Народная песня» ў сваёй узроставай катэгорыі (14-24 гады), выканаўшы акапэльна беларускую народную песню «Ой ты, мамка-вішня». Маладая спявачка ўзнагароджана Дыпломам І ступені і каштоўным падарункам. «Вельмі задаволена сваёй перамогай, – радасна дзеліцца ўражаннямі Каця. – Прыемна, што апраўдала давер сваіх выкладчыкаў, родных і блізкіх. Спадзяюся, што гэта не апошняя мая перамога». Кацярына займалася ў калектыве мастацкай самадзейнасці цэнтра культуры нашага горада. А любоў да народнай песні ў дзяўчыны ад бабулі Ніны. Увогуле, у сям’і Каці спяваюць усе, першыя кампазіцыі яна пачула яшчэ маленькай дзяўчынкай і пачала спяваць сама. І, як бачым, вельмі паспяхова. Ад сэрца хочацца пажадаць Кацярыне новых творчых перамог.

Л. КРАЎЧАНКА, мастацкі кіраўнік ансамбля «Спадчына».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *