Добрыя весткі з палёў

Сельское хозяйство

IMG_6270Звычайна, калі асвятляем ход уборачнай кампаніі, мы прыводзім розныя найменні тэхнікі, віды работ, лічбы… Але паміж гектарамі і тонамі ёсць шмат шчырых пачуццяў. «Сфатаграфіруйце, калі ласка, мяне з маім татай. Ён задзейнічаны на адвозцы збожжа, мы цяпер яго рэдка бачым, але вельмі ганарымся», – на днях папрасіла ідэолаг на мележаўскім полі і гэта так кранула за душу. А бачылі б вы абдымкі дзяцей, якія праважалі сваіх тат у Петрыкаўскі раён (там зараз нашы камбайны дапамагаюць убіраць ураджай)! А колькі хвалявання і сарамлівасці ў хлебаробаў, калі ім уручаюць падарункі! А як яны выдатна падбадзёрваюць адзін аднаго, і як перажываюць, калі нешта не так.

IMG_6222Жніво багатае на эмоцыі. Гэта і радасць ад кожнага, нават маленькага поспеху, і вялікае шчасце, калі дасягненні налічваюцца тысячамі. Гэта і хваляванне, і часам расчараванне, калі нешта ідзе не па плану.IMG_6210Бо гэта сваё, асаблівае, «палявое» жыццё, і якія б ні былі лічбы ў сводках, у напружаныя ліпеньскія-жнівеньскія дні людзі цалкам аддаюць сябе гэтай справе. Ад світання да заходу, у невыносную жару, пры любых праблемах яны ціснуць наперад! І вось практычна «даціснулі» да фініша (па стану на 12 жніўня ўбрана 97, 5 %).

imageАпошні тыдзень жніва радаваў добрымі весткамі з палёў – папаўняўся спіс тысячнікаў і нават з’явіліся два двухтысячнікі – гэта Фёдар Канапелька з КСУП «Судкова» і Міхаіл Кірычэнка з ААТ «Хойніцкі Аграсервіс». Усе лідары атрымалі падарункі і ўжо па традыцыі трапляюць на старонку нашай газеты.

 

IMG_5967

IMG_6191

IMG_6240Наталля ЧЭКАН.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *