З 63 відаў рыб, якія насяляюць вадаёмы і вадатокі Беларусі, многія з’яўляюцца цеплалюбівымі. У ходзе эвалюцыі яны прыстасаваліся да ўмоў значных перападаў тэмпературы вады (ад 2 да 25 градусаў). Пры нізкіх тэмпературах у іх запавольваецца абмен рэчываў, зніжаецца або спыняецца рухальная актыўнасць і харчаванне. Перад зімоўкай рыбы накопліваюць запас тлушчу і выбіраюць так званыя зімавальныя ямы – глыбокія ўчасткі вадаёмаў са стаячай вадой або слабай працёчнасцю. Зімавальнымі ямамі могуць быць і роўныя ўчасткі дна. Прычым штогод рыбы выкарыстоўваюць адны і тыя ж зімавальныя ямы.
У перыяд зімоўкі рыбы неабходны дадатковыя ахоўныя мерапрыемствы, якія папярэджваюць яе масавы вылаў прамысловымі прыстасаваннямі лову на зімавальных ямах. Вядомы выпадак, калі ўлоў ляшча за дзень з зімавальнай ямы возера Дрывяты склаў 722 цэнтнеры, пры гадавым улове там 26-102 цэнтнеры.
Папярэджваем, што ў адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства з 1 кастрычніка па 15 красавіка забараняецца прамысловы лоў усіх відаў рыбы на зімавальных ямах. Пералік зімавальных ям з указаннем іх межаў змяшчаецца ў рыбаводна-біялагічных абаснаваннях.
Брагінская міжраённая інспекцыя аховыжывёльнага і расліннага свету.