Хойніцкі лясгас: за вопытам да нас

Экономика

27 верасня на базе ДЛГУ “Хойніцкі лясгас”  праведзены семінар ляснічых пад старшынствам генеральнага дырэктара Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання М.П. Супруна. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі лесагаспадарчых устаноў, іх намеснікі па ідэалагічнай рабоце, ляснічыя з Рэчыцкага, Лоеўскага, Камарынскага, Калінкавіцкага, Васілевіцкага лясгасаў. Яны азнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі вядзення лясной гаспадаркі Дубровіцкага, Паселіцкага і Хойніцкага лясніцтваў.

Пабывалі на экскурсіі ў раённым краязнаўчым музеі, усклалі кветкі да Помніка Смутку.

Пры падвядзенні вынікаў семінара дадзена станоўчая ацэнка дзейнасці Хойніцкага лясгаса. Установай праводзіцца вялікая работа па добраўпарадкаванню дзяржлясфонду, будаўніцтву і рамонту адміністрацыйных будынкаў; у лясах, найбольш часта наведваемых людзьмі, створаны належныя ўмовы знаходжання, добра развіта паляўнічагаспадарчая дзейнасць. І праводзімую ідэалагічную работу выступаючыя адзначылі як прыклад, варты пераймання.



Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *