Таццяна Шчогалева — лепшы работнік сельскай гаспадаркі раёна

Рэха падзеі Сельское хозяйство Экономика

Езапоўская малочнатаварная ферма з’яўляецца лепшай у камунальным сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Судкова».
Тут і сярэднесутачныя, і валавыя надоі атрымліваюць нядрэнныя, і з прывагамі на адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы справы таксама складваюцца нядрэнна. Апошнія 5 гадоў калектыў фермы ўзначальвае Т.У. Шчогалева. Сакрэты прафесіі жывёлавода Таццяна Уладзіміраўна ведае выдатна – сама ў мінулым была адной з лепшых аператараў машыннага даення гаспадаркі. Гэтак жа, дарэчы, як і маці яе Аляксандра Адольфаўна, якая таксама працуе на гэтай жа ферме.
Калектыў Езапоўскай МТФ на сённяшні дзень складаюць 25 работнікаў, адных даярак тут толькі 11 чалавек. Ад сваіх падначаленых Т.У. Шчогалева пастаянна патрабуе строгага захавання тэхналогіі пры выкананні ўсіх важнейшых жывёлагадоўчых працэсаў – утрымання і кармлення жывёлы, даення, адкорму. Таму і вытворчыя паказчыкі тут радуюць стабільнасцю і высокімі лічбамі.

shhyogoleva1

Па выніках работы за 2015 год Таццяна Уладзіміраўна Шчогалева прызнана лепшым работнікам сельскай гаспадаркі раёна, за што і заахвочана новенькім плазменным тэлевізарам.
Віктар Назаранка.
Фота Наталлі Чэкан.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *