Дзякавалі за працу

Рэха падзеі

1 кастрычніка ў канцэртнай зале раённага Дома культуры прайшла святочная праграма, прысвечаная Дню пажылых людзей.

Пасля экскурсіі ў раённы краязнаўчы музей віноўнікаў урачыстасці  шчыра і сардэчны павіншавалі начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Л.В. Ермакова і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Н.А. Слесарэнка. Ветэранам уручылі кветкі і падарункі.

РК ГА  “БРСМ” праводзіў акцыю “Радасць людзям”, у ходзе якой пажылыя людзі атрымлівалі лістоўкі-віншаванні.

У гэтым годзе Хойніцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіў традыцыйны агляд-конкурс “Лепшае ветэранскае падвор’е”. Пераможцай у ім стала  жыхарка горада, былая франтавічка Еўдакія Андрэеўна Сядова.

 Таксама работнікі  ТЦСАН павіншавалі са святам ветэранаў вайны, якія не змаглі прыйсці ў РДК, на даму. Кожнаму ўручылі сувеніры і кветкі.

На працягу свята гучалі  душэўныя  песні ў выкананні самадзейных артыстаў раёна. Пасля чаго ў фае можна было папіць чаю з салодкасцямі і патанцаваць.Дапамогу ў арганізацыі  салодкага стала аказала старшыня праўлення райпо Н.У. Тараева.



Таццяна КРУПЧЫК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *