На ўсё прывык глядзець пазітыўна

Сельское хозяйство Тэрыторыя моладзі

img_3215Аднойчы ў Калінкавіцкі аграрны каледж прыехаў Аляксей Аляксандравіч Кліменка (у той час ён быў дырэктарам КСУП «Аравічы»), каб запрасіць да сябе ў гаспадарку будучых выпускнікоў. Спачатку ён расказаў аб сельгапрадпрыемстве, калектыве, перспектывах для моладзі, а пасля і наогул прапанаваў паехаць на экскурсію.
Вось тады Косця Змушка разам са сваімі аднакурснікамі ўпершыню пабываў на Хойнікшчыне. Яму спадабаліся прапановы кіраўніка, ды і вандроўка ў «Аравічы» пакінула выключна станоўчыя ўражанні. Малады чалавек згадзіўся праходзіць тут практыку, а пасля і прыехаць на адпрацоўку.
img_3220Вучыўся Канстанцін на заатэхніка, зараз працуе на ферме ў Храпкаве. Адна з асноўных яго задач – сартаванне жывёлы. Нарадзіўся і вырас юнак у Калінкавічах, спачатку было складана прызвычаіцца да вясковага жыцця, але з часам уліваецца. Жыве ў будынку былога камбіната бытавога абслугоўвання, які знаходзіцца побач з МТФ. Яго цалкам усё задавальняе: і месца работы, і прадастаўленнае жыллё. Аб гэтым ён паўтарыў некалькі разоў.

img_3186Аптымізм гэта, канешне, добра, але як плануе зімаваць у памяшканні, дзе няма ацяплення? Хаця гэты факт юнак старанна спрабаваў ад нас схаваць, але мы аб ім даведаліся. І зазначаем гэта не дзеля крытыкі, а каб не даць маладому спецыялісту замерзнуць!
img_3194Большую частку дня Косця праводзіць на рабоце, а па вечарах «завісае» ў Інтэрнэце, рыхтуе вячэры ў мульціварцы ці адпачывае з сябрамі. Вольны час не вельмі насычаны, але малады чалавек не скардзіцца, бо на ўсё прывык глядзець пазітыўна.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *