Конкурсы і падарункі ад «раёнкі»

Рэха падзеі Тэрыторыя моладзі

3Пасля ўдалага візіту ў Казялужскую школу журналісты раённай газеты «Хойніцкія навіны» вырашылі пабываць і ў іншых установах адукацыі раёна.

Дзе нас больш за ўсё чакаюць вызначылі з дапамогай групы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте», абвясціўшы адпаведнае галасаванне. Найбольш актыўнымі былі велікаборскія школьнікі, таму ў мінулы панядзелак менавіта для іх мы падрыхтавалі конкурсы і прывезлі сімвалічныя падарункі. Рабяты сустрэлі нас вельмі цёпла, з задавальненнем прымалі ўдзел у творчых спаборніцтвах – «лес» рук сапраўды радаваў.

4Яны бойка адказвалі на пытанні віктарыны, хутка збіралі пазлы, уважліва шукалі памылкі, арыгінальна складалі вершы і вынаходліва вярсталі газетную паласу. Зносіны са школьнікамі атрымаліся лёгкімі і цікавымі: яны даведаліся шмат новага аб прафесіі журналіста і пра тое, як ствараецца раённая газета, а мы ў сваю чаргу зарадзіліся ад юнакоў і дзяўчат добрым настроем і пачулі вельмі цікавыя ідэі.

Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *