Прыгажосць, створаная сям’ёй Бельскіх

Добраўпарадкаванне Людзі і лёсы

dsc_0086Зялёная агароджа з металапрофілю, пафарбаваная ў чырвона-ружавы колер хата – гэта вул. Малішаўская, 142, г. Хойнікі. Гэты адрас я выбрала не выпадкова – тут жыве сям’я Бельскіх, якая ў рамках правядзення Дня пажылых людзей атрымала тытул «Лепшае ветэранскае падвор’е – 2016».
dsc_0026У двары каля вокнаў хаты адразу кінуліся ў вочы квітнеючыя белыя хрызантэмы. Потым гаспадыня – Людміла Мікалаеўна, правяла мяне на гарод, дзе выкапана невялічкая сажалка, зробленая працавітымі рукамі ўсёй сям’і: яе, мужа Аляксандра Аляксандравіча і дачкі Алы. Для яшчэ больш прыгожай карцінкі змайстравалі з пенапласту лебедзя, двух бабранят з бутэлек, залітых цэментам. А вось звычайны камень згадзіўся на божую кароўку. Дарэчы, унучка Дар’я гэтак жа прымала ўдзел у творчасці – дапамагала размалёўваць малыя архітэктурныя формы. Побач з сажалкай дуэт лебедзяй, таксама з пенапласту.

dsc_0029Каля гародніных градак зіхаціць самаробнае жоўтае сонейка з шын і бутэлек.У некалькі кроках ад яго ўзвышаецца дэкаратыўная агароджа, сплеценая сям’ёю Бельскіх з лазы. На зямлі гаспадары дома не толькі робяць прывабныя рэчы, але і працуюць на ёй з любоўю, вырошчваюць розныя культуры. А потым кожнае лета нарыхтоўваюць салаты, варэнне, кампоты. Аляксандр Аляксандравіч і Людміла Мікалаеўна – людзі працы: муж 18 гадоў працуе трактарыстам у ДРБУ-155, а жонка 33 гады аддала працы на фабрыцы мастацкіх вырабаў, зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

dsc_0049Людміла Мікалаеўна прызналася, што яшчэ мае многа задумак наконт вырабу новых малых архітэктурных форм. Але ж якіх, гэта пакуль сакрэт. Здаецца, хутка зноў сустрэнемся і будзем фатаграфаваць прыгажосць, створаную Бельскімі.

Вікторыя Мароз. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *