З удзячнасцю за работу

Культура Рэха падзеі

img_3334Пасля канцэрта ў раённым Доме культуры з нагоды прафесіянальнага свята культработнікаў упэўнілася, што няма больш удзячных гледачоў, чым віноўнікі гэтага мерапрыемства.
img_3422Частыя наведвальнікі мясцовых святочных мерапрыемстваў пацвердзяць, што расштурхаць хайнічан, запрасіць іх спяваць разам ці танцаваць практычна немагчыма. За гэта спаборнічаюць і артысты мясцовай самадзейнасці, і прыезджыя зоркі эстрады. У апошніх дзе-нідзе нават атрымлваецца запаліць агеньчык зацікаўленасці. Але ж вернемся да нашых работнікаў культуры.
img_3407На прыгожа ўбранай сцэне на мінулым тыдні гучалі шматлікія віншаванні. Словы ўдзячнасці выказала намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская, падзякавала сваім калегам начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л.В. Няволіна. Лепшым з лепшых уручылі заслужаныя падзякі і граматы разам з падарункамі. З залы ў гэты час даносіліся гучныя авацыі.
img_3281Каб зрабіць вечар па-сапраўднаму святочным, калектыву культработнікаў свой падарунак у выглядзе невялікага канцэрта зрабілі артысты мастацкай самадзейнасці запаведніка. У час выступленняў гледачы падтрымлівалі артыстаў-аматараў, спявалі разам з імі, не чакаючы настойлівага закліку з падмосткаў.
img_3320Звычайна падзяку адрасуюць тым, хто працаваў на сцэне і дарыў станоўчыя эмоцыі. На гэты раз хочацца выказаць шчырую падзяку і работнікам культурнай сферы, якія на кароткае імгненне сталі гледачамі. Такую аудыторыю – ды на кожнае свята!

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *