Скажыце стрэсу – НЕ!

Медыцына і здароўе

Стрэс – любая, нестандартная і нечаканая рэакцыя нашага арганізма, як станоўчая, так і адмоўная, на сітуацыю, але не сама сітуацыя. У час стрэсу ўздымаецца крывяны ціск і павялічваецца частата сардэчных скарачэнняў, што абумоўлівае дадатковую нагрузку на сэрца і павышае верагоднасць паталагічных змяненняў. Стрэс уздейнічае на хімічны склад крыві, у ёй рэзка павялічваецца ўзровень халестэрыну, які садзейнічае развіццю атэрасклерозу. З’яўленне герпеса, прастудных захворванняў таксама часта звязана з моцнымі перажываннямі.

Моцны стрэс сігналізуе аб сабе павышанай стомленасцю, раздражняльнасцю, пагаршэннем памяці і ўвагі, парушэннем сну, празмерным апетытам або яго стратай, галаўным болем і ў вобласці сэрца, зніжэннем працаздольнасці.
Паспяховая прафілактыка вытворчага стрэсу залежыць ад супадзення інтарэсаў калег, іх сумяшчальнасці, бо разыходжанне ў поглядах, наяўнасць невырашальных канфліктаў павялічвае перадумовы для ўзнікнення эмацыянальнага напружання. Няўмелая кадравая палітыка, завышаныя патрабаванні, якія прад’яўляе кіраўнік без уліку асаблівасцей чалавека, нярэдка з’яўляюцца прычынай песімістычных установак, зніжэнню настрою ў калектыве.
Неабходна памятаць, што зменшыць уздзеянне стрэсу на здароўе магчыма, зразумеўшы свае жаданні і жаданні другога. Спрагназаваць вынікі сваіх дзеянняў, якія маюць быць, значыць папярэдзіць стрэсавую сітуацыю.



М. МІХАЛЕНКА, фельчар-валеолаг райЦГЭ.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *