Стварылі сабе свята

Образование

У глядзельнай зале ГЦКіС “Меліяратар” з нагоды прафесійнага свята работнікі культуры прымалі  ў свой адрас віншаванні ад намесніка старшыні райвыканкама В.М. Шаўчэнкі і начальніка аддзела культуры райвыканкама В.І. Баранава. Пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, а самае галоўнае – невычэрпнай энергіі і творчых ідэй гучалі ў мінулую пятніцу са сцэны.

Ганаровыя граматы аддзела культуры райвыканкама атрымалі дырэктар сельскага Дома культуры в. Барысаўшчына Н.А. Пляско, бібліятэкар Слабажанскай сельскай бібліятэкі А.І. Ляснічая, дырэктар  Стралічаўскага цэнтра вольнага часу Н.У. Кавалёва, народны  ансамбль “Спадчына” раённага Дома культуры (мастацкі кіраўнік Л.У. Краўчанка). Таксама культработнікі  былі ўзнагароджаны своеасаблівымі медалямі ў розных намінацыях.
Прыемным падарункам для прысутных сталі выступленні вучняў і выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў, работнікаў РДК, ГЦКіС і раённага метадычнага цэнтра.



Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *