У зялёным масіве каля гарадской гімназіі прайшло асабіста-каманднае першынство раёна па асенняму лёгкаатлетычнаму кросу па праграме круглагадовай спартакіяды раёна. На старты кросу выйшлі прадстаўнікі 8 каманд калектываў фізкультуры на дыстанцыі 1000 і 500 метраў.
Прызавыя тройкі размеркаваліся наступным чынам. Ва ўзроставай катэгорыі ад 18 да 29 гадоў сярод мужчын – А. Дземідзенка (ДЛГУ “Хойніцкі лясгас”), С. Семянчук (райпо), С. Пінчук (РАНС); сярод жанчын – Г. Даўдава (ДЛГУ “Хойніцкі лясгас”), К. Шкут (ПДРЭЗ), С. Якавец (аддзел адукацыі).
Ва ўзроставай катэгорыі ад 30 да 39 гадоў сярод мужчын –¬ А. Журо (ДЛГУ “Хойніцкі лясгас”), М. Захожы (Хойніцкая ПМК), трэцяе месца заняў цёзка пераможцы – А. Журо, які выступаў за каманду запаведніка; сярод жанчын –Т. Заранок (ПДРЭЗ), А. Зелянкоўская (завод гідраапаратуры), Н. Казачэнка (ТЦСАН).
Ва ўзроставай катэгорыі сярод мужчын ад 40 да 49 гадоў – У. Сергіенка (аддзел адукацыі ), А. Добыш (РАНС), Ю. Гапоненка (ПДРЭЗ); сярод жанчын – Г. Краўчук (Хойніцкая ПМК), В. Гардзейчык (ПДРЭЗ), Л. Губанькова (аддзел адукацыі).
Ва ўзроставай катэгорыі 50 гадоў і старэй сярод мужчын –¬ М. Сцешыц ( Хойніцкая ПМК), В. Груданаў (аддзел адукацыі), М.Табачны (ПДРЭЗ).Сярод жанчын тут выступала толькі А. Тарасенка з запаведніка, ёй і дасталося першае месца.
Па выніках агульнакаманднай барацьбы ўпэўнена першынствавалі лёгкаатлеты ПДРЭЗ, якія набралі 159 заліковых ачкоў. Роўна на паўсотню адстала ад пераможцаў каманда Хойніцкай ПМК, трэцяе месца заваявалі спартсмены ДЛГУ “Хойніцкі лясгас”.
Віктар НАЗАРАНКА.