У дапамозе людзей — залог поспеху


“За садзейнічанне ў раскрыцці цяжкага злачынства, аказання дапамогі ў затрыманні злачынцаў” – падзякі з такой фармуліроўкай, грашовыя прэміі і жывыя кветкі ўручыў 25 сакавіка начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкома Г.І. Гапоненка дырэктару КСУП імя Мележа Васілію Мікалаевічу Каральчуку і загадчыцы фермы в. Тунеўшчына Жанне Аляксееўне Барысенка, падкрэсліўшы, што ў раскрыцці злачынстваў важная роля належыць грамадскасці, людзям цвёрдых маральных прынцыпаў і перакананняў, з абвостраным пачуццём справядлівасці.

…У дзяжурную часць РАУС раніцай пазваніла Ж.А. Барысенка і паведаміла, што рабочыя выявілі труп мужчыны, прыкрыты шыферам, недалёка ад фермы. Двое падазроных мужчын напрасткі па полю пайшлі ў бок Калінкавіцкага раёна.

Амаль адначасова па мабільным тэлефоне начальніку аддзела аб гэтым паведаміў і дырэктар сельгаспрадпрыемства В.М. Каральчук.

Генадзій Іосіфавіч не з тых кабінетных кіраўнікоў, якія здольныя толькі аддаваць загады. Ен сам выязджае на месцы здарэнняў. Неадкладна група супрацоўнікаў на чале са сваім начальнікам прыбыла на месца. На перакрыжаванні шашы Хойнікі-Калінкавічы, дарогі Глінішча-Тунеўшчына  іх чакаў В.М. Каральчук.

Адмахаўшы кіламетраў восем па бездаражы, злачынцы ўжо выйшлі на шашу “лавіць” спадарожную машыну. Яшчэ б некалькі мінут і іх падабраў бы вадзіцель “Жыгулёў”, які ехаў у бок суседняга райцэнтра. Аднак работнікі міліцыі апярэдзілі: рукі на капот машыны і жалезныя бранзалеты шчоўкнулі на запясцях.

Абодва аказаліся ўжо судзімымі за забойства. Чарговая ахвяра іх – нядаўні сабутэльнік, з якім вечарам пілі за здароўе, а потым учынілі сварку, якая перайшла ў бойку, у якой і пазбавілі жыцця жыхара в. Тунеўшчына.

Зараз вядзецца следства і хутка забойцы сядуць на лаву падсудных.


Уладзімір СЯМЕНАЎ.

На здымку: падзяка і прэмія за садзейнічанне.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *