Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны” мае важнае значэнне ў жыцці нашага грамадства. Дзейсны механізм рэалізацыі палажэнняў гэтага дакумента выпрацаваны ў калектыве Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
У кантэксце Дырэктывы №1 праводзіцца заключэнне кантрактаў паміж работнікам і наймальнікам. Сутнасць кантракта ў тым, што ён накіраваны на эфектыўнасць і якасць працы. Прычынай для яго скасавання могуць быць парушэнні правіл аховы працы і тэхнікі бяспекі.
Трэба сказаць, што адміністрацыя і прафсаюзны камітэт ПДРЭЗ акуратна выконваюць свае абавязацельствы па стварэнню належных умоў працы для работнікаў. Прадугледжаны артыкул расходаў на набыццё спецадзення, якога выдаюцца два камплекты – летні і зімовы, і сродкаў аховы працы.
У цяперашні час вялікую актуальнасць маюць пытанні ўзмацнення барацьбы за бяспеку дарожнага руху. Аднолькавая адказнасць прадугледжана за здзяйсненне ДТЗ работнікамі на службовым і асабістым транспарце. Сёлета не прадоўжаны кантракты за тое, што знаходзіліся за рулём сваіх аўтамабіляў у нецвярозым стане, для 4 чалавек – трох з Хойніцкага і аднаго з Брагінскага ўчасткаў.
Наогул, прафілактыцы п’янства і алкагалізму надаецца першаступенная ўвага. У вытворчых падраздзяленнях праводзяцца гутаркі па здароваму ладу жыцця. Кіраўнікі сярэдняга звяна пры з’яўленні работніка на працу ў нецвярозым стане абавязаны правесці медыцынскае апасведчанне, калі чалавек адмаўляецца праходзіць яго, следуе звальненне з працы. Мера жорсткая, але правамерная. Кожны выпадак п’янства на вытворчасці разбіраецца дасканала. Ад парушальніка дысцыпліны патрабуем пісьмовае тлумачэнне, складаецца пратакол, работнік папярэджваецца аб недапушчальнасці падобных паводзін. Акрамя гэтага, такія факты становяцца нагодай для разбіральніцтва на працоўным сходзе калектыву вытворчага падраздзялення. Прапаноўваем пазбавіцца ад дрэннай звычкі і шляхам медкадзіравання за ўласныя сродкі. Калі ж і гэты арсенал сродкаў не дапамагае, з такім работнікам без шкадавання развітваемся – сёлета за п’янства звольнена 5 чалавек.
У нашым калектыве кожны чалавек у вольны час можа спаўна самарэалізавацца. Гэтаму спрыяюць заняткі фізічнай культурай і спортам, мастацкай самадзейнасцю, работнікі пастаянна ўдзельнічаюць ва ўсіх культурна-масавых мерапрыемствах, што праводзяцца ў раёне. І вельмі прыемна, што адзначаюцца ў ліку лепшых. Людзей актыўнай жыццёвай пазіцыі кіраўніцтва заахвочвае маральна і матэрыяльна. Лічу, што гэта таксама адзін са шляхоў, які садзейнічае ўмацаванню дысцыпліны і парадку.
М. КРАЎЧАНКА, намеснік дырэктара ПДРЭЗ па ідэалагічнай рабоце.