Графічная перамога

Тэрыторыя моладзі Увлечения хойничан

img_0943Хойніцкая мастачка Марына Ульяніцкіх стала першай на Міжнароднай алімпіядзе мастацтваў.

Мэта алімпіяды – развіццё творчых асоб, ініцыятыў і калектываў, якія працуюць у разнастайных накірунках мастацтва, незалежна ад узросту і сацыяльнага стану.

Улетку, пакуль школьнікі адпачывалі на канікулах, педагог мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў плённа працавала над праектам для Міжнароднай алімпіяды мастацтваў «Куршынале-2016». У гэтых творчых спаборніцтвах бралі удзел не толькі беларусы, але і прадстаўнікі Расіі, Украіны, Казахстана, Малдовы, Арменіі і многіх іншых краін. Прыемна адзначыць, што дэбют Марыны атрымаўся паспяховым.

Тэма сёлетняга конкурсу – «Мой родны край, ці месца мне дарагое». У некалькіх намінацыях – дэкаратыўна-прыкладное мастацтва,жывапіс, музыка, фота, літаратура – удзельнічалі больш за 100 творчых асоб.

Марына прадставіла на суд журы пяць графічных работ – пейзажы, натхнёныя дзіўнымі мясцінамі Хойнікшчыны з іх багатай гісторыяй і культурай. Сярод іх – цудам захаваныя фрагменты архітэктурнага дэкору ў стылі неаготыкі ў в. Барысаўшчына.
Работы хойніцкай мастачкі-педагога Марыны Ульяніцкіх былі высока ацэнены міжнароднай камісіяй, а нядаўна да таленавітай дзяўчыны прыйшоў і доўгачаканы Дыплом І ступені алімпіяды мастацтваў.
Віншуем нашу зямлячку!

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *